У аператыўна-дзяжурную службу аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве паблізу вёскі Шэвіна Віцебскага раёна знойдзены труп жанчыны. Якіх-небудзь дакументаў, якія дазволілі ўстанавіць асобу, выяўлена не было. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДКСЭ па Віцебскай вобласці.
Падчас агляду месца здарэння спецыяліст Віцебскага міжраённага аддзела зрабіў фатаграфаванне далонных паверхняў рук, у выніку была ўстаноўлена асоба памерлай. Ёю аказалася 46-гадовая жыхарка Віцебскага раёна.
Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці ва ўпраўленні ДКСЭ па Віцебскай вобласці была прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Экспертам устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку гемарагічнага інсульту.
Па гэтым факце следчыя праводзяць праверку.