Top.Mail.Ru

У Віцебску дадзены старт абласному марафону «О, жанчына! Ты — свет!»


Сёння, 2 сакавіка, дадзены старт абласному марафону «О, жанчына! Ты — свет!» Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, прысвечанаму Году беларускай жанчыны. 

Як паведаміла лідар суполкі Марына Навіцкая, у рамках марафону вылучаюцца тры модулі: «Жанчына — маці», «Жанчына — працаўніца», «Жанчына — Радзіма». Паўсюдна на Віцебшчыне па гэтых кірунках пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва. 

Падчас старту марафону заяўлены да рэалізацыі творчы праект «Васільковы дыван любові». Не сакрэт, што сучасныя жанчыны з’яўляюцца захавальніцамі традыцыйных тэхнік народных рамёстваў, смела асвойваюць і дасягаюць мастацкага ўзроўню ў сучасных тэхніках рукадзелля. Майстрых запрашаюць да ўдзелу ў вырабе агульнага самабытнага палатна з выяў васількоў, часткі якога могуць быць вышыты, вытканы, намаляваны і г. д., каб прэзентаваць яго ў Дзень народнага адзінства. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю