Супрацоўнікі падалі сігнал аб спыненні, які вадзіцель праігнараваў, павялічыўшы хуткасць. Пачалося праследаванне. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца парушальнік не рэагаваў, некалькі разоў праехаў на чырвоны сігнал святлафора і манеўраваў, тым самым ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, у тым ліку і пешаходам. Неўзабаве аўтамабіль заблакіравалі.
За рулём знаходзілася 44-гадовая віцяблянка з відавочнымі прыкметамі ап’янення. Медыцынскі агляд пацвердзіў падазрэнне інспектараў — звыш двух праміле.
На жанчыну складзена восем адміністрацыйных матэрыялаў. За нецвярозае кіраванне — 200 базавых велічынь (8400 рублёў) і пазбаўленне права кіравання на 5 гадоў. Кіроўца змешчана ў ІЧУ, яе аўто дастаўлена на ахоўваемую стаянку.