Top.Mail.Ru
275

У Віцебску пабудуюць завод — там будуць выпускаць лекі

У Беларусі пабудуюць фармацэўтычны завод, які размесцяць у Віцебску. Інвеставаць у будаўніцтва прадпрыемства збіраецца кампанія «Біён Хэлскеа», паведамляе Точка. Прэпараты плануюць рэалізоўваць у двух сегментах — рознічным і шпітальным.



На заводзе арганізуюць поўны цыкл вырабу лекавых прэпаратаў. Яны будуць адпавядаць патрабаванням GMP (належнай вытворчай практыкі) ЕАЭС. 

Аб тэрмінах будаўніцтва і аб’ёмах інвестыцый пакуль што нічога не вядома.

Але на першым этапе вытворчасці ўжо плануюць стварыць 75 рабочых месцаў.

Лекі, якія будуць там вырабляць, пойдуць на рэалізацыю ў рознічным і шпітальным сегментах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю