Месцам сустрэчы напярэдадні 8 Сакавіка стала канцэртная зала «Віцебск», дзе сабраліся прадстаўніцы прыгожага полу з Віцебшчыны, якія сталі лепшымі ў сямі намінацыях. З прывітальным словам да тых, хто сёлета ўдастоены высокага звання, звярнуўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
«Жанчына — гэта ўжо само па сабе высокае званне. Вы нас натхняеце, дзеля вас усё робіцца, здзяйсняюцца ўсе ўчынкі. Акрамя віншаванняў, я хачу сказаць вам дзякуй, таму што акрамя духоўнай дапамогі нам, мужчынам, вы вельмі многае робіце паралельна, і многія працэсы вы бераце на свае далікатныя плечы, нават калі мы апускаем рукі. Гэта з’яўляецца цудам і подзвігам. Нізкі вам паклон ад усяго мужчынскага насельніцтва Віцебскай вобласці», — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.
У намінацыі «Паспяховы кіраўнік» пераможцамі сталі рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Лапацінская, дырэктар Лепельскага раённага Дома культуры Алена Азаронак, намеснік гендырэктара па мясаперапрацоўцы і якасці ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Наталля Баркоўская, дырэктар дзіцячага садка № 111 г.Віцебска «Буслік» Святлана Мяснікова, дырэктар ДУДА «Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» Святлана Януковіч. Дарэчы, Вольга Віктараўна Лапацінская будзе прадстаўляць паўночны рэгіён у дадзенай намінацыі на рэспубліканскім этапе.
У гэты перадсвяточны дзень у зале прысутнічалі і тыя, хто абраў для сябе самую складаную і адказную прафесію — быць мамай. Пераможцамі ў намінацыі «Мацярынская слава» сталі пяць чалавек, а намеснік дырэктара па адукацыйна-выхаваўчай рабоце ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска» Алена Пушкарова будзе прадстаўляць Віцебскую вобласць у Мінску. Разам з ёй возьме ўдзел у фінале лаўрэат намінацыі «Гаспадыня сяла» Валянціна Крывёнак — дырэктар ААТ «Залатая падкова».
Асаблівая намінацыя была прысвечана тым жанчынам, для якіх задача ўсё паспець поўнасцю выканальна. Узнагароды намінацыі «За актыўную грамадзянскую пазіцыю» з рук старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава атрымалі галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Неўшава, загадчык крамы № 152 ААТ «Веста» г. Віцебска Гульнара Карпенка, прафсаюзны лідар аграрыяў Шумілінскага раёна Вольга Пусянкова, вядучы эканаміст аддзела падрыхтоўкі тэндэрных продажаў і справаздачнасці ўпраўлення маркетынгу цэха № 21 ААТ «Нафтан» Юлія Самойленка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 25 Віцебска Дзіна Шаўчэнка.
Жанчын, якія дасягнулі высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці, грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі, а таксама тых, хто актыўна займаецца валанцёрствам і дабрачыннасцю, адзначылі ў намінацыі «Сэрца аддаю людзям». Яе лаўрэатамі сталі загадчык філіяла «Жаночая кансультацыя №» 3 Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома Аксана Старанцова, выхавальнік дашкольнай адукацыі Таццяна Клыгуль, старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Полацкага ГРАНС Тая Мацялёнак, галоўны бухгалтар абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Лілія Новікава, урач-педыятр Шаркаўшчынскай ЦРБ Таццяна Прыстаўка.
Асаблівыя словы падзякі у гэты дзень былі накіраваны ў адрас жанчын-ветэранаў працы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна, актыўным ветэранам жаночага руху. У намінацыі «Не старэюць душой ветэраны» былі адзначаны шэсць жанчын, а старшыня Азінскай пярвічнай арганізацыі БСЖ Таіса Мурашкевіч ўдастоена яшчэ і пачэснага права прадстаўляць паўночны рэгіён у фінале конкурсу.Епіскап Друцкі, вікарый Віцебскай Епархіі Яўсевій уручыў узнагароды лаўрэатам намінацыі «Духоўнасць і культура». За падрыхтоўку віртуальнай экспазіцыі «Музей Маці» — сумеснага праекта ВДУ і гарадской і абласной арганізацый БСЖ — і папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў пераможцам стала начальнік аддзела студэнцкай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці ВДУ імя П.М. Машэрава Вольга Лясная, яна прадставіць Віцебшчыну ў Мінску. Узнагароды ў гэтай намінацыі атрымалі яшчэ чатыры прадстаўніцы прыгожага полу.
Фота «Витебские вести».