Top.Mail.Ru

У Віцебску праходзіць абласны форум «АграСтарт: тэрыторыя магчымасцей»

У канцэртнай зале «Віцебск» адбудзецца пленарнае пасяджэнне.


У рамках форуму тут жа будуць працаваць секцыі «Рэсурсы развіцця: Занятасць. Падтрымка. Фінансы» і «Кропкі росту сяла: фермерства і агратурызм». Акрамя таго, госці форуму змогуць наведаць выставу асабістых падсобных, сялянска-фермерскіх гаспадарак і турыстычнага патэнцыялу, дзе пройдуць майстар-класы і выставы-дэгустацыі-продажы прадукцыі ўласнай вытворчасці.


Раёны будуць частаваць хлебам, мёдам, маслам, сырамі, казіным малаком, тварагом, гароднінай, садавінай, ягадамі, гарбатай, квасам.


Наведвальнік змогуць набыць саджанцы, кусты, а таксама даведацца пра сакрэты развядзення рыбы і ацаніць сучасную садовую тэхніку.


Пляцоўкі размешчаны ля канцэртнай залы «Віцебск» і фае КЗ «Віцебск». Працуе выстава з 11.00 да 15.00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю