Top.Mail.Ru

У Віцебску работнікі МНС выратавалі труса, які ўпаў у калодзеж

У Віцебску ратавальнікі выцягнулі труса, які ўпаў у калодзеж. Пра гэта паведамілі БелТА ў МНС.


Сёння ад відавочцаў паступіла паведамленне аб трусе, які праваліўся ў калодзеж на вул. Чапаева. Прыбыўшы на месца, ратавальнікі выявілі пухнатага звярка ў каналізацыйным калодзежы на глыбіні каля аднаго метра. Работнікі МНС дасталі напалоханую жывёлу.

Гаспадар звярка не знайшоўся, ратавальнікі адвезлі выратаванага ў заапарк.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю