Віцебскія ратавальнікі дапамаглі вызваліць сабаку, які захрас за трубой батарэі ў кватэры, паведамляе БелТА.
Сёння ў 9.11 у службу МНС паведамілі, што ў адной з кватэр Віцебска паміж сцяной і трубой ацяпляльнай батарэі захрас сабака.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, вызвалілі чацвераногага сябра чалавека. Жывёла не пацярпела.