Top.Mail.Ru

У Віцебску ўспаміналі яркага паэта-земляка

Творчы вечар пад назвай «Як зацвітуць у лесе верасы...», прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння паэта-земляка Алега Салтука, прайшоў у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. 


Ушанаваць памяць таленавітага лірыка, творцу-грамадзяніна, прыйшлі яго знаёмыя, літаратуразнаўцы, проста шэраговыя чытачы. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, Алег Салтук пакінуў грунтоўную паэтычную спадчыну. Першая кніга таленавітага мастака слова «Пачатак дня» пабачыла свет у 1974 годзе. Алег Уладзіміравіч, які нарадзіўся ў краі паэтаў — на Ушаччыне, выдаў пры жыцці кнігі «Працяг», «Святло зямлі», «На далонях жыцця», «Трывога лёсу», «Не разлюбі» і інш. Быў лаўрэатам Прэміі Ленінскага камсамола Віцебшчыны, лаўрэатам прэміі часопіса «Маладосць». У 1980 — 1999 гг. Працаваў сакратаром Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. 

І зараз творы Алега Салтука друкуюцца ў калектыўных, анталагічных зборніках, вершы нашага земляка запатрабаваны чытачом, — расказвае загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларыса Рагачова. — Мы вельмі рады, што 80-годдзе таленавітага творцы паспрыяла пашырэнню ўвагі да яго паэтычнай спадчыны. Спадзяюся, што хутка выйдзе і асобная кніга ў знак памяці пра Алега Салтука. Добрая паэзія заўжды спрыяе выхаванню чытацкіх густаў. 

Мікола Берлеж.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю