На ўрачыстай цырымоніі закрыцця пераможцам і прызёрам заслужаныя ўзнагароды ўручыў першы намеснік міністра ўнутраных спраў-начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый НАЗАРАНКА.
— Першачарговая задача супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі — зрабіць максімум, каб шматлікія ўдзельнікі дарожнага руху выконвалі ПДР, а няшчасных выпадкаў на дарогах станавілася менш, — адзначыў першы наменсік міністра. — Важна, каб кожны з вас, прыехаўшы ў сваё падраздзяленне, падзяліўся атрыманымі ведамі і досведам з калегамі. Гэта станоўча адаб’ецца на практычным складніку паўсядзённай дзейнасці калектыву.
Асобна адзначана ўпэўненае выступленне на прафесійных спаборніцтвах калег з Азербайджана. Нягледзячы на адрозненні ў арганізацыі службовай дзейнасці і нарматыўна-прававой базе, госці дастойна прайшлі конкурсныя этапы, паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі.
У камандным заліку перамога дасталася калектву СП ДПС «Страла». Пераможцы паехалі дадому на новым службовым аўтамабілі. «Срэбра» — у дружыны УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі Гродзеншчыны.
У асабістым першынстве сярод дзяўчат наймацнейшай стала Кацярына Сільчанка з СП ДПС «Страла». Сярод супрацоўнікаў-мужчын найлепшыя вынікі ў конкурснай праграме паказаў Юрый Цітоў з Дзяржаўтаінспекцыі паўночнага рэгіёну.
Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы МУС