Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый КАРЗЮК, сёння вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю Дзяржаўтаінспекцыі. «Паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база, падраздзяленні аснашчаюцца сучаснай тэхнікай, — канкрэтызаваў ён. — МУС вельмі шмат часу і сіл надае прафесійнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў. ДАІ — гэта твар органаў унутраных спраў. Менавіта таму гэты конкурс такі важны».
Дзмітрый Карзюк арыентаваў удзельнікаў праявіць сябе лепшым чынам і пасля вяртання ў падраздзяленні падзяліцца ведамі з калегамі, а таксама падзякаваў за адданасць доўгу і штодзённую працу. Асобна намеснік міністра выказаў удзячнасць азербайджанскім вартавым дарог — удзельнікам агляду-конкурсу, выказаўшы ўпэўненасць, што абмен вопытам паслужыць на карысць дзвюх краін.
Супрацоўнікі ДАІ вядуць пастаянную працу з грамадзянамі, першымі сустракаюць гасцей рэспублікі, выбываюць на месцы ўчынення здарэнняў. Ад узроўню іх прафесіяналізму, камунікацыі, уменні правільна зарыентаваць і аказаць дапамогу залежаць вельмі важныя рэчы. Часам гаворка ідзе проста аб указанні маршруту шляху, а часам — аб выратаванні чалавечага жыцця, калі патрабуецца імгненна прымаць дакладныя рашэнні.
«Падрыхтоўка, якая навострываецца ў тым ліку на спаборніцтвах прафмайстэрства, і ўсведамленне адказнасці дазваляюць забяспечваць бяспеку і ствараць камфортныя ўмовы для ўсіх, — падкрэсліў у размове з журналістамі Дзмітрый Карзюк. — У нашых конкурсах не раз удзельнічалі калегі з Азербайджана, Казахстана, Расіі, Узбекістана. Госці нязменна высока ацэньваюць ветлівасць беларускай зямлі, магчымасць абмену вопытам. Гэта ўзаемадзеянне стала своеасаблівым брэндам Беларусі. Як і бяспечныя дарогі».
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС