Аншлагам на сцэне Віцебскай абласной філармоніі завяршыўся XXXVI Музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага. У апошні дзень фестывалю прагучала опера «Сельскі гонар» у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Анісімава сумесна з беларускімі і італьянскімі музыкантамі.