Top.Mail.Ru

У ВНУ Беларусі стартуе асноўны этап уступнай кампаніі

ВНУ Беларусі пачынаюць асноўны прыём дакументаў ад абітурыентаў, паведамляе БелТА.



Прыём дакументаў на бюджэт працягнецца па 17 ліпеня. З 18 па 25 ліпеня пройдуць унутраныя ўступныя іспыты. Залічэнне на бюджэт завершыцца 27 ліпеня.

Прыём дакументаў на платную форму таксама стартаваў сёння, працягнецца ён да 1 жніўня, пры гэтым абітуренты, якія здаюць унутраныя іспыты ў ВНУ, павінны падаць дакументы да 17 ліпеня. Залічэнне платнікаў завершыцца 3 жніўня.

Гэта тычыцца асноўнага блока спецыяльнасцяў, іх — пераважная большасць. Пры гэтым ёсць пэўныя варыяцыі ў тэрмінах для некаторых спецыяльнасцяў. Так, для асобных спецыяльнасцяў сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт пройдзе з 12 па 19 ліпеня, уступныя іспыты там адбудуцца 20-21 ліпеня, залічэнне — па 22 ліпеня. Выпускнікі профільных класаў, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка падаюць дакументы на бюджэт з 12 па 14 ліпеня, іх залічаць па 27 ліпеня. 

Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў (дзённай бюджэтнай формы) актуальныя наступныя тэрміны: падача дакументаў — 12-19 ліпеня, правядзенне ўнутраных уступных іспытаў — 20-25 ліпеня, залічэнне — па 27 ліпеня. На платнае аддзяленне абітурыенты сельгасспецыяльнасцяў, якія здаюць унутраныя ўступныя іспыты, падаюць дакументы 12-19 ліпеня, для тых, хто не здае ўнутраныя ўступныя іспыты, прыём дакументаў працягнецца па 2 жніўня, залічэнне ў абедзвюх катэгорый платнікаў пройдзе па 3 жніўня. Прыём і залічэнне ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочнае аддзяленне пройдзе па 20 снежня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю