У ВНУ Беларусі сёння завяршаецца прыём дакументаў абітурыентаў-мэтавікоў, паведаміў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў, перадае БелТА.
«Уступная кампанія і канкрэтна прыём дакументаў ад абітурыентаў пачаўся ў нас 27 чэрвеня. Мы пачалі прыём у нашы ВНУ рабят, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і сёння, 2 ліпеня, у нас завяршаецца прыём дакументаў па дадзенай траекторыі», — распавёў Сяргей пішчаў.
Як паведамлялася, у 2025 годзе ў цэлым набор у ВНУ складае 48,3 тыс.чалавек, амаль 32 тыс. з іх — на бюджэтную форму навучання.