У брытанскім графстве Кент два мядзведзі збеглі з заапарка і з’елі тыднёвы запас мёда ў найбліжэйшай краме. Пра гэта паведамляе РИА Новости.
«Два маладых мядзведзя збеглі са сваёй вальеры, накіраваўшыся наўпрост у харчовую краму. Пяцігадовыя Міш і Люсі, якія не ўяўлялі ніякай пагрозы для грамадскасці, нацешыліся выбарам закусак, уключаючы тыднёвы запас мёду, перш чым дасведчаныя наглядчыкі шчасна вярнулі іх у вальер на працягу гадзіны». У паведамленні адзначаецца, што пасля гэтага мядзведзі заснулі.