Top.Mail.Ru
120

У Вялікабрытаніі ўстаноўлены антырэкорд па колькасці запытаў на прыстанішча за год

Колькасць пададзеных запытаў на атрыманне прыстанішча ў Вялікабрытаніі ў 2024 годзе перавысіла 108 тыс., што стала рэкордна вялікім паказчыкам для краіны. Пра гэта паведаміла ТАСС.


Летась мігранты падалі на 28 % заявак больш у параўнанні з 2023 годам. Настолькі высокая колькасць пададзеных запытаў не адзначалася за ўсю гісторыю вядзення дадзенай статыстыкі, якая пачалася з 1979 года. Мінулы антырэкорд быў устаноўлены ў 2003-м, калі колькасць заявак дасягнула 103 тыс.

Па даных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), у 2024 годзе мігранты здзейснілі 44 тыс. незаконных спроб пранікнуць на тэрыторыю Вялікабрытаніі. Для гэтага яны карысталіся ў асноўным паслугамі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі людзей на надзіманых лодках праз Ла-Манш. У 2023 годзе было зафіксавана 38 тыс. такіх нелегальных спроб. Больш за 10 тыс. незаконных мігрантаў прыбылі ў Брытанію з Пакістана. Далей у рэйтынгу ідуць Афганістан і Іран (па 8 тыс. чалавек).


Таксама АЭСР прывяла даныя па іншых краінах. Першае месца па колькасці пададзеных заявак займае Германія (230 тыс. у 2024 годзе). Сярод лідараў у гэтым спісе аказалася Канада (174 тыс.), Іспанія (164 тыс.), Італія (151 тыс.), Францыя (131 тыс.). Ва ўсіх гэтых краінах, акрамя Францыі, назіраецца рост колькасці запытаў ад мігрантаў на прыстанішча.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю