Днямі ў індустрыяльным парку зарэгістраваны новы беларускі рэзідэнт — ТАА «Урбан Інжынірынг».
Як паведамілі ў адміністрацыі парку, кампанія будзе ажыццяўляць поўны цыкл навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак для транспартных сродкаў, у тым ліку электрычных і вадародных, з укараненнем інавацыйных рашэнняў у галіне энергаэфектыўнасці, экалогіі, бяспекі і акустыкі.