Гала-канцэрт майстроў мастацтваў і таленавітай моладзі «Час нашых Перамог — час новых надзей», прысвечаны Дню Незалежнасці, прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі, перадае БелТА.

Пяты год у асаблівы для ўсёй краіны дзень — 3 ліпеня — у Вялікім тэатры прайшоў гала-канцэрт. У гэтым годзе праграма мела назву «Час нашых Перамог — час новых надзей», а ў канцэрце былі заняты ўсе калектывы Вялікага: аркестра, оперы, балета, хору, дзіцячай музычнай студыі, мімансу. У гэты вечар са сцэны прагучалі галасы народных артыстаў краіны. Упершыню гала-канцэрт прайшоў у 2021 годзе, і дзякуючы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку стаў традыцыйным.
Галоўны рэжысёр і аўтар сцэнарыя гала-канцэрта Ганна Маторная адзначыла, што ў праграме прадстаўлены розныя напрамкі — акадэмічны, народны, прысутнічаюць фальклорныя матывы і трагічныя лініі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сучасныя хіты. «У першую чаргу гэтае мерапрыемства прысвечана пераемнасці нашых творчых пакаленняў. На сцэне адначасова выступілі пяць пакаленняў салістаў, артыстаў балета: дзеці, маладыя выканаўцы тэатра, заслужаныя і народныя. Мы сёння прэзентавалі магчымасць творчаму маладому пакаленню з’явіцца на легендарнай сцэне разам з выдатнымі музыкантамі і хоратам і хортамі. любоў да сваёй краіны — вось, што рухае ўсімі намі», — падкрэсліла яна.
За гадзіну перад гледачамі паўстаў цэласны мастацкі твор, у якім кожны нумар падпарадкаваны агульнай ідэі, а гэта — захаванне гістарычнай памяці, павага да мінулага, беражлівыя адносіны да таго, што нас аб’ядноўвае, і вера ў буфдучыню. Лагічным і прыгожым фінальным пунктам канцэрта стала выкананне песні «Прысвячэнне Беларусі» (кампазітар Аляксандр Сухараў), у якой галоўнай гучыць тэма любові да роднай зямлі і людзей, якія тут жывуць. Канцэрт і з’яўляецца своеасаблівым прызнаннем у любові да Беларусі.

Спявак Пётр Ялфімаў адзначыў, што для яго важна данесці да гледача сэнс тых твораў, якія ён выканаў са сцэны. «Сёння тут шмат глыбокага патрыятызму і веры. Місія любога артыста — данесці сутнасць, каб кожны змог адкрыць для сябе нешта патаемнае і задумаўся, для чаго мы ёсць на гэтай зямлі, што мы нясём і якія мэты ставім сабе», — падкрэсліў артыст.
Акрамя таго, у фае тэатра для гледачоў была разгорнута выстава, прысвечаная культурным брэндам рэспублікі.
