Top.Mail.Ru

У выхадныя будзе адносна суха і камфортна

Пераважна без ападкаў

Гэты тыдзень падарыў нам спакойнае і адносна сухое надвор’е. Пасля перабудовы сінаптычных працэсаў замест непагоднага цыклону пачаў дамінаваць грэбень высокага ціску. Таму дажджоў стала менш, аднак тэмпературны рэжым, з прычыны адвекцыі палярнага паветра, значна не змяніўся і адпавядае календару, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ноччу і раніцай месцамі магчымы туман, бачнасць — да паўкіламетра. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, умераны. Пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу — 1–7 °C цяпла, пры праясненнях замаразкі — ад нуля да мінус 4 °C. Днём чакаецца 10–17 °C вышэй за нуль.

У суботу будзе ў асноўным без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, умераны. Вільготнасць — да 80 %. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 °C цяпла, месцамі па паўднёвым усходзе — да плюс 10 °C, у некаторых раёнах замаразкі — ад нуля да мінус 4 °C. Днём — 8–15 °C з плюсам.

У нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–8 °C цяпла, пры праясненнях замаразкі — ад нуля да мінус 3 °C. Удзень будзе 8–14 °C вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 °C.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю