Top.Mail.Ru
405

У выніку ўдару ЗША па Венесуэле ёсць загінуўшыя і пацярпелыя

У выніку ўдару ЗША па Венесуэле ёсць загінуўшыя і пацярпелыя, іх колькасць невядомая. Пра гэта ў эфіры тэлеканала Telesur заявіла першы выканаўчы віцэ-прэзідэнт паўднёваамерыканскай краіны Дэлсі Радрыгес, паведамляе БелТА.


Загінулі ваеннаслужачыя і грамадзянскія асобы, паведаміла Дэлсі Радрыгес. «Мы асуджаем гэту жорсткую, варварскую форму агрэсіі супраць нашага народа, якая забрала жыцці ваеннаслужачых, якія сталі пакутнікамі ў імя нашай радзімы, а таксама нявінных венесуэльскіх грамадзянскіх асоб», — сказала яна ў эфіры тэлеканала Telesur. 

Дэлсі Радрыгес заклікала грамадзян абараніць суверэнітэт краіны і прыродныя рэсурсы. «Народ Венесуэлы ва ўмовах поўнага нацыянальнага адзінства павінен мабілізавацца для аховы сваіх прыродных рэсурсаў. Але ён таксама павінен мабілізавацца для абароны самога святога, што можа мець краіна, — правы на незалежнасць, правы на будучыню, правы мець свабодную радзіму без якога-небудзь знешняга дыктату, без ператварэння нас у чыю-небудзь калонію».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю