Землетрасенне ў паўночнай афганскай правінцыі Балх прывяло да частковых разбурэнняў знакамітай Блакітнай мячэці ў Мазары-Шарыфэ, таксама вядомай як Маўзалей Алі. Аб гэтым паведамляе SB.by.
Як паведамляе афганскі партал навін AVA-прэс са спасылкай на прадстаўнікоў службы бяспекі маўзалея, у выніку падземных штуршкоў абваліліся ўчасткі знешняга фасада, уключаючы элементы пліткі і мінарэтаў.
У заяве падкрэсліваецца, што ўнутраная частка збудавання, у тым ліку асноўны купал і апорныя калоны, сур’ёзна не пацярпела і захавалася ў цэласці. Блакітная мячэць — адна з галоўных духоўных святыняў ісламу, паколькі лічыцца адным з меркаваных месцаў пахавання халіфа Алі.