Top.Mail.Ru

У якіх абласцях пачынае дзейнічаць забарона на лоўлю сома звычайнага, расказалі ў Дзяржінспекцыі

У якіх абласцях пачынае дзейнічаць забарона на лоўлю сома звычайнага, расказалі БелТА у прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.


Дзяржаўная інспекцыя нагадвае, што з 19 мая па 19 чэрвеня ў рыбалоўных угоддзях Гомельскай і Брэсцкай абласцей дзейнічае забарона на лоўлю сома звычайнага. У іншых абласцях краіны забарона пачне дзейнічаць з 31 мая і працягнецца па 1 ліпеня.

«Як жа дзейнічаць рыбаку, калі сом усё ж такі трапіўся на кручок? У выпадку здабычы (вылаву) сома рыба павінна з найменшымі пашкоджаннямі незалежна ад яе стану неадкладна вяртацца ў натуральнае асяроддзе пасялення (непасрэдна ў месца яе вылаву), гэта значыць павінна быць выпушчана назад у ваду», — растлумачылі спецыялісты.


Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь.

Разам з тым 18 мая ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях скончылася дзеянне агульнай забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы. З 19 мая ў гэтых рэгіёнах можна рыбачыць з лодкі, з заходам у ваду, выкарыстоўваць адначасова некалькі снасцей, займацца тролінгам і падводным паляваннем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю