Забароны на наведванне лясоў прадаўжаюць дзейнічаць у трох раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Забарона на наведванне лясных масіваў прадаўжае дзейнічаць у Ельскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці. Абмежаванні закранулі ўсе раёны вобласці, за выключэннем Жыткавіцкага і Акцябрскага.
Абмежаванні таксама дзейнічаюць у Талачынскім, Аршанскім, Лёзненскім, Дубровенскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Шумілінскім, Ушацкім, Полацкім, Расонскім, Верхнядзвінскім раёнах Віцебскай вобласці, Магілёўскім, Шклоўскім, Горацкім, Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці, Брэсцкім, Маларыцкім і Столінскім — Брэсцкай.
Гродзенская і Мінская вобласці адзначаны на інтэрактыўнай карце зялёным колерам, тут няма забарон і абмежаванняў.
Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.