Top.Mail.Ru

Бе­ла­ру­сі і Егіп­ту ёсць ку­ды ру­хац­ца ў раз­віц­ці ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня

Но­вы ім­пульс су­пра­цоў­ніц­тва ў роз­ных сфе­рах


Гэтымі днямі дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале з Ігарам Сергяенкам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Егіпце. Галоўная мэта візіту — актывізацыя міжпарламенцкага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў перагаворы са старшынёй Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат Ахмедам эль-Вакілем. На парадку дня — магчымасці гандлёва-эканамічнага партнёрства Беларусі і Егіпта, інвестыцыйная прывабнасць нашай краіны і яе патэнцыял для вядзення бізнесу.

У лютым 2020 года, калі кіраўнікі Беларусі і Егіпта сустракаліся ў Каіры, асноўная ўвага была аддадзена менавіта гандлёва-эканамічным сувязям. У красавіку 2024-га падчас афіцыйнага візіту ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Егіпет было падпісана міжурадавае пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю. У пачатку гэтага года яго аператыўна ратыфікавалі беларускія парламентарыі.

«Сістэма садзейнічання гандлю прадугледжвае шэраг пераваг для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці краін, якія заключылі такое пагадненне. Напрыклад: прыярытэтны парадак здзяйснення мытных аперацый, спрашчэнне мытных фармальнасцяў, непрымяненне мытнага надгляду ў пунктах пропуску, за выключэннем асобных выпадкаў выяўлення высокай рызыкі парушэнняў. Кажу пра гэта, каб падкрэсліць, што парламентарыі не стаяць у баку ад жыцця. Сёння мы знаходзімся тут менавіта для таго, каб надаць новы імпульс беларуска-егіпецкаму супрацоўніцтву ў розных галінах», — заявіў Ігар Сергяенка.

Спікер падкрэсліў, што значным вынікам візіту стане падпісанне шэрага ўзаемавыгадных пагадненняў. «Нам ёсць куды расці. Толькі ў таварнай структуры беларускага экспарту налічваецца больш за 1100 таварных пазіцый. Вось чаму з дзейнасцю гандлёвых палат Беларусі і Егіпта мы звязваем вялікія спадзяванні», — падкрэсліў ён. Гаворачы аб развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў, Ігар Сергяенка паведаміў старшыні Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат Ахмеду эль-Вакілю, што летась у Беларусі быў прыняты закон «Аб інвестыцыях». У яго аснове — стварэнне спрыяльных умоў для інвесціравання і паляпшэння бізнес-асяроддзя.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў запрасіў егіпецкіх бізнесменаў прыняць удзел у міжнародных выставах — Міжнародным форуме па штучным інтэлекце (13–14 чэрвеня) і «Белагра» (3–7 чэрвеня). Ігар Сергяенка акцэнтаваў увагу на тым, што сёння Беларусь — гэта не толькі ўсім вядомыя брэнды, як МТЗ, МАЗ або «Амкадор». У нашай краіне ёсць моцныя кампаніі, якія ў сваіх нішах займаюць лідарскае становішча на сусветным рынку. Вынікі іх дзейнасці шырока выкарыстоўваюцца за мяжой. У прыклад ён прывёў такія кампаніі, як «Рэгула», «Салар Лазерныя сістэмы» і іншыя. Ігар Сергяенка, кажучы пра харчовую бяспеку, адзначыў, што беларуская сельгаспрадукцыя экспартуецца ў больш чым сто дзяржаў свету.

Спікер Палаты прадстаўнікоў зрабіў акцэнт на тым, што магчымасці гандлёва-эканамічнага партнёрства Беларусі і Егіпта вялікія і пакуль не да канца запатрабаваныя. «Перакананы, што калі ў працэсе далейшага развіцця беларуска-егіпецкіх адносін мы аб’яднаем нашы патэнцыялы, то вынікі не прымусяць сябе чакаць. Для гэтага ў нас ёсць галоўнае — палітычная воля і ўзаемнае жаданне развіваць адносіны», — рэзюмаваў Ігар Сергяенка.

Дэлегацыя беларускіх парламентарыяў наведала новую адміністрацыйную сталіцу Егіпта. У гэтым маштабным праекце таксама бачацца магчымасці пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.

Таксама Ігар Сергяенка правёў сустрэчы са сваім калегам — Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю