Top.Mail.Ru
284

У якіх выпадках трэба рэгістраваць СПМ і дзе знайсці патрэбную інфармацыю

Дзяржстандарт да 25 жніўня апублікуе памятку, у якіх выпадках трэба рэгістраваць сродак персанальнай мабільнасці, паведаміла журналістам начальнік упраўлення ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Вольга Бабко, перадае БелТА.



Паводле яе слоў, да 25 жніўня на сайце Дзяржстандарту будзе размешчана памятка, каб чалавек мог самастойна вызначыць, ці неабходна яму звяртацца ў лабараторыю або іншы орган для таго, каб вызначыць, да якой катэгорыі адносіцца яго СПМ.

«Таксама ў мэтах правядзення тлумачальнай работы Дзяржстандартам у рэгіёнах будзе арганізавана работа Цэнтраў стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, каб насельніцтву было зручна не звяртацца ў лабараторыі, якія знаходзяцца ў Мінску, а звярнуцца ў ЦСМС у рэгіёне і атрымаць кансультацыю, якія дзеянні яму праводзіць з яго сродкам персанальнай мабільнасці, -- расказала Вольга Бабко. – Эксперты праходзяць навучанне, каб у поўнай меры і своечасова аказваць кансультацыйную дапамогу. Інфармацыя на сайце Дзяржстандарту будзе пастаянна дапаўняцца ў якасці актыўнай укладкі».

Як паведамлялася раней, Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ № 295, якім карэктуюцца Правілы дарожнага руху. Дакумент падрыхтаваны з улікам сучасных рэалій і запыту грамадскасці, прайшоў сур’ёзнае публічнае абмеркаванне. Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу з 1 верасня.

1.jpg

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю