Выпускнікі інжынерных класаў пры пэўных умовах могуць паступіць у ВНУ без іспытаў. Аб нюансах расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.
У 2025 годзе ў краіне пройдзе першы маштабны выпуск профільных інжынерных класаў. Гэтыя выпускнікі змогуць паступаць у ВНУ на больш як 70 спецыяльнасцей па дадатковай траекторыі. «Гэта профільныя класы прафесійнай накіраванасці, якія не новыя для нашых устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі. Па такой траекторыі мы ўжо прымаем хлопчыкаў і дзяўчынак на педагагічныя і аграрныя спецыяльнасці», — адзначыў Сяргей Пішчоў.
Сёлета з інжынерных класаў выпусцяцца каля 2,5 тыс. школьнікаў. «Хлопцы і дзяўчынкі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, — не ніжэй за 8 балаў па профільных прадметах і не ніжэй за 7 балаў па ўсіх астатніх прадметах, маюць права паступіць прыкладна на 70 спецыяльнасцей па сумоўі пры наяўнасці рэкамендацый педагагічнага савета. Пералік спецыяльнасцей шырокі. Інжынераў рыхтуе ў нас вялікую колькасць ВНУ як у Мінску, так і ў рэгіёнах. Прымаем усе намаганні для таго, каб гэта дадатковая магчымасць для іх спрацавала», — растлумачыў спецыяліст.
Гэта магчымасць не льготная, таму што абавязковая ўмова — выдатная паспяховасць. «Для астатніх хлопчыкаў і дзяўчынак важна, каб вучоба ў інжынерным класе была такім прафарыентацыйным элементам, каб чалавек сапраўды азнаёміўся з прамысловым патэнцыялам свайго рэгіёну», — сказаў Сяргей Пішчоў.