Top.Mail.Ru
124

У якіх выпадках заняткі ў школе могуць адмяніць з-за надвор'я, нагадалі ў Мінадукацыі

У Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі нагадалі пра тое, у якіх выпадках заняткі ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі могуць адмяніць з-за марозу, паведаміла БелТА.


«Рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі прымаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры 25 градусах марозу і ніжэй на 7.00 і хуткасці руху паветра больш за 3 м/с. Пры гэтым не дапускаецца правядзенне вучэбных заняткаў па фізічнай культуры, спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў з навучэнцамі на адкрытым паветры пры тэмпературы паветра ніжэй за 15 градусаў марозу і хуткасці руху паветра больш за 3 м/с», — падкрэслілі ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі.

У дэпартаменце таксама звярнулі ўвагу на тое, што кіраўнік установы адукацыі павінен абмяжоўваць працягласць прагулак або зусім адмяняць іх для дзяцей у дрэннае надвор’е (напрыклад, дождж, моцны вецер) і пры надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. Прагулкі таксама скарачаюцца або адмяняюцца пры ветры хутчэй 3 м/с і 15 градусах марозу і ніжэй для дзяцей да 3 гадоў, мінус 18 градусах і ніжэй — для рабят 3-7 гадоў, і пры 22 градусах марозу і ніжэй — для школьнікаў ад сямі гадоў і старэйшых. Пры гэтым падчас прагулкі павінны быць забяспечаны рухальная актыўнасць дзяцей, адзенне і абутак, якія адпавядаюць пагодным умовам.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сувязі з умовамі надвор’я ўстаноўлены пунктамі 63 і 70 спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 7 жніўня 2019 года № 525.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю