Top.Mail.Ru

У якім рэгіёне Беларусі будзе цяплей за ўсё 31 мая, расказалі сіноптыкі

У Беларусі 31 мая будзе воблачна з праясненнямі. Днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Месцамі магчымы навальніцы. Часам чакаюцца дажджы і ў начны час. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём умераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 12. Днём чакаецца 14-20 градусаў. Цяплей за ўсё будзе ў Брэсцкай вобласці, дзе паветра пагрэецца да 22 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю