Top.Mail.Ru

У Якуцку згадалі Янку Купалу

Якуцкія пісьменнікі правялі ў сталіцы свайго рэгіёна — Рэспубліцы Саха (Якуція) цэлы шэраг літаратурных мерапрыемстваў, звязаных з Годам адзінства народаў Расіі.


Сярод іншых сустрэч — і вечар «Дружба народаў — дружба літаратур на стагоддзі!». Рэй на святочнай імпрэзе вялі галоўны рэдактар часопіса «Чолбон» паэт і перакладчык Гаўрыла Андросаў і наша зямлячка беларуска Вольга Пашкевіч. 

Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Вольга Іосіфаўна расказала пра новы творчы праект — кнігу аднаго верша народнага песняра Беларусі Янкі Купалы «Беларускім партызанам» на мовах народаў свету», які пабачыў свет у Мінску. Пад адной вокладкай сабраны пераклады неўміручага, легендарнага верша, які быў напісаны ў верасні 1941 года, на 55 моў. Поруч з англійскім і кітайскім, азербайджанскім, армянскім, мангольскім і іншымі пераўвасабленнямі твора пададзены пераклады на мовы народаў Якуціі — якуцкую (перакладчык — Рыма Крылова), юкагірскую (Мікалай Курылаў), эвенскую (Варвара Белалюбская). 

«На гэтым супрацоўніцтва нашых якуцкіх літаратараў, — заўважыла на імпрэзе Вольга Іосіфаўна, — з Беларуссю не спыняецца. Прадстаўнікі розных літаратур Рэспублікі Саха (Якуція) запрошаны да ўдзелу ў стварэнні анталогіі „Явар і каліна“ на мовах народаў свету», у якой народам свету Купала будзе паказаны як тонкі лірык...»

Мікола БЕРЛЕЖ 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю