Top.Mail.Ru

У «Яндэксе» заявілі, што сэрвісы паступова вяртаюцца да работы

Сэрвісы «Яндэкса» паступова вяртаюцца да работы пасля збою.



У «Яндэксе» расказалі, што аднаўляецца доступ да «Алісы», «Пошуку», «Яндэкс карт», «Таксі», «Пошты» і іншых сэрвісаў. Частка функцый па-ранейшаму недаступная.

У прэс-службе акцэнтавалі ўвагу, што спецыялісты ў першую чаргу аднаўляюць сэрвісы, якімі карыстаецца больш за ўсё людзей. «Работа працягваецца, каб усе сэрвісы як мага хутчэй сталі даступныя ў поўным аб’ёме ва ўсіх рэгіёнах», — адзначылі ў прэс-службе кампаніі.

Як паведамлялася, збой сэрвісаў «Яндэкса» адбыўся ў некаторых краінах, у тым ліку Беларусі. Пра памылкі ў рабоце дадаткаў таксама паведамлялі карыстальнікі ў Расіі, Кыргызстане, Казахстане і Узбекістане.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю