Top.Mail.Ru
106

У Японіі адкрыўся незвычайны салон для рэлаксацыі

У Японіі адкрыўся незвычайны салон для зняцця стрэсу, дзе наведвальнікі могуць медытаваць у сапраўдных трунах. Пра гэта паведаміла БелТА.


Салон прапануе паслугу «зірнуць на жыццё скрозь прызму ўсведамлення смерці». У якасці капсул для медытацыі прапануюцца сапраўдныя труны, якія выкарыстоўваюцца ў будыйскіх цырымоніях пахавання. Сеансы доўжацца 30 хвілін і суправаджаюцца «гаючай» музыкай і праекцыяй заспакаяльных малюнкаў на столь.

Труна застаецца часткова адкрытай, каб пазбегнуць клаўстрафобіі. 

Такая паслуга даступная для наведвальнікаў старэйшых за 18 гадоў, ростам не больш за 185 см і вагой не больш за 90 кг, якія знаходзяцца ў добрым фізічным і псіхічным стане. Кошт паслугі— 2 тыс. іен (амаль $13). Сеансы праходзяць чатыры разы на дзень. 

«Хоць труны выкананы ў стылі будыйскага пахавання, медытацыйныя сесіі маюць на ўвазе свецкае мерапрыемства, таму тут рады людзям усіх веравызнанняў», — заявілі заснавальнікі праекта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю