Японская экспертная камісія дала згоду на ўмоўнае адабрэнне прэпарата рэгенератыўнай медыцыны для лячэння хваробы Паркінсона, перадае БелТА.
Прэпарат заснаваны на дафамінергічных нейронах, вырашчаных у лабараторных умовах і прызначаных для трансплантацыі ў галаўны мозг пацыентаў. Распрацоўка была пратэставаная на пацыентах ва ўзросце 50-60 гадоў у шпіталі Кіёцкага ўніверсітэта і іншых установах. Пасля двух гадоў назіранняў паляпшэнне рухальных функцый было зафіксавана ў чатырох з шасці пацыентаў, сур’ёзных пабочных эфектаў выяўлена не было.
Экспертыза праводзілася ў рамках сістэмы ўмоўнага адабрэння. Нават у выпадку канчатковага зацвярджэння прэпараты будуць знаходзіцца пад дадатковым наглядам: даныя аб іх бяспецы і эфектыўнасці плануецца збіраць на працягу сямі гадоў.
Хвароба Паркінсона — гэта павольна прагрэсуючае дэгенератыўнае захворванне галаўнога мозгу, якое характарызуецца разбурэннем нейронаў, што выпрацоўваюць дафамін. Гэта прыводзіць да страты кантролю над рухамі і развіцця розных неўралагічных парушэнняў.