Урад Японіі прыняў рашэнне стварыць упраўленне па барацьбе са стыхійнымі бедствамі, якое пачне працу 2 лістапада. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце кабінета міністраў краіны.
Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні кабінета міністраў. Раней адпаведны закон быў ухвалены парламентам краіны. Новае ўпраўленне на чале з прэм’ер-міністрам зоймецца прагназаваннем стыхійных бедстваў і ў выпадку іх узнікнення будзе кіраваць усімі выратавальнымі і аднаўленчымі работамі. Яго бягучымі справамі будзе займацца спецыяльна прызначаны міністр. Ён будзе надзелены паўнамоцтвамі даваць рэкамендацыі іншым міністэрствам і ведамствам па сваёй праблематыцы, якія будуць абавязковыя да выканання. На працягу двух гадоў мяркуецца стварыць таксама сетку мясцовых аддзяленняў новага ўпраўлення.
У Японіі, дзе штогод фіксуецца каля 1,5 тыс. землятрусаў, дзейнічае савет па стыхійных бедствах пры ўрадзе, а практычнымі выратавальнымі работамі займаецца пажарнае ўпраўленне ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі, паліцыяй і з прыцягненнем у асобных выпадках вайсковых падраздзяленняў.