Top.Mail.Ru
194

У Японіі ва ўніверсітэце адбыўся выбух хімічнага рэчыва, ёсць пацярпелыя

Выбух, як мяркуецца, бутэлькі з хімічным рэчывам адбыўся ва ўніверсітэце горада Нагоя на захадзе Японіі. Пра гэта паведамляе БелТА.


Інцыдэнт адбыўся раніцай 23 снежня падчас прыборкі на тэрыторыі ўніверсітэта. Па звестках агенцтва, у выніку выбуху пацярпелі сама меней тры чалавекі, ім аказваецца медыцынская дапамога.

На месцы працуюць аварыйныя службы і паліцыя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю