Як адзначае ТАСС са спасылкай на адміністрацыю прэфектуры, успышку птушынага грыпу зафіксавалі на ферме ў горадзе Таехасі.
Вядома, што ўспышкі птушынага грыпу рэгулярна фіксуюцца ў Японіі восенню і зімой, нягледзячы на меры, што прымаюцца. У 2025 годзе было зарэгістравана звыш 20 выпадкаў яго распаўсюджання. Гэта можа мець сур’ёзныя эканамічныя наступствы: у 2023 годзе курыныя яйкі падаражэлі на 76 %, а ў некаторых крамах у Токіа нават уводзілі абмежаванні на іх куплю.