Top.Mail.Ru
271

У Японіі з-за нападзення мядзведзяў за выхадныя пацярпелі як мінімум восем чалавек

Прынамсі восем чалавек пацярпелі за мінулыя выходныя ў Японіі з-за нападаў мядзведзяў. Такую інфармацыю апублікавала агенцтва Kyodo, паведамляе БелТА. 


Напады гэтых грозных драпежнікаў на людзей адзначаны ў прэфектурах Іватэ, Акіта і Ямагата. Пацярпелыя атрымалі траўмы, якія не пагражаюць жыццю. У паліцыі расказалі, што ў адным з выпадкаў мядзведзь забраўся ў прыватны жылы дом. 

У Японіі сёлета зарэгістравана рэкордная колькасць нападзенняў мядзведзяў на людзей і рэкордная колькасць пацярпелых у выніку такіх нападаў. Загінулі сем чалавек, раненні атрымалі больш за 100. Спецыялісты звязваюць такія паводзіны мядзведзяў з дрэнным ураджаем жалудоў. У пошуках ежы драпежнікі выходзяць у раёны пражывання людзей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю