Пажар на плошчы 1,9 тысячы гектараў тушаць у Забайкальскім краі, ратавальнікі стрымліваюць агонь, каб ён не распаўсюдзіўся на населеныя пункты. Пра гэта са спасылкай на паведамленне прэс-службы МНС РФ інфармуюць РИА Новости.
«Экіпажы ведамасных самалётаў Іл-76 змагаюцца з ачагамі ўзгарання за два кіламетры ад сяла Укурык. Агнём ахоплена 1,9 тысячы гектараў. Ужо скінута 168 тон вады за чатыры разы... На месцы наземная групоўка МНС Расіі стрымлівае распаўсюджванне агню ў бок населеных пунктаў», — гаворыцца ў паведамленні расейскага ведамства.
У тушэнні задзейнічаны больш за 800 ратавальнікаў і каля 200 адзінак тэхнікі.
Фота з адкрытых крыніц