Пасля двухгадовага даследавання ў нацыянальным прыродным запаведніку Люпаньшань, што ў Нінся-Хуэйскі аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай), навукоўцы прадставілі ўсебаковую справаздачу аб біяразнастайнасці рэгіёна. Згодна з дакументам, агульная колькасць відаў жывёл і раслін на гэтай тэрыторыі павялічылася на 575, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Даследаванне, якое пачалося ў кастрычніку 2022 года, ахоплівала шэсць асноўных катэгорый: макраміцэты, вышэйшыя расліны, бесхрыбтовыя, земнаводныя і паўзуны, птушкі і млекакормячыя. У параўнанні са звесткамі 2012 года колькасць відаў істотна павялічылася ва ўсіх катэгорыях. У прыватнасці, колькасць відаў буйных грыбоў вырасла з 24 да 203, вышэйшых раслін — з 1140 да 1185, бесхрыбтовых — з 3554 да 3736, а птушак — з 200 да 347.
«Гэты рост не толькі адлюстроўвае багацце біялагічнай разнастайнасці ў Люпаньшане, але і сведчыць аб паляпшэнні экалагічнай сітуацыі на ахоўнай тэрыторыі», — заявіў кіраўнік нацыянальнага прыроднага запаведніка Люпаньшань Ван Шуангуй.
Люпаньшань, які знаходзіцца на стыку хрыбтоў Цыньлін і Цылянь, адыграе ключавую ролю ў рэгуляванні воднага рэжыму і прадухіленні эрозіі глеб. За апошнія гады лясістасць тэрыторыі павялічылася з 22,1 да 59,8 працэнта, што стварыла спрыяльныя ўмовы для міграцыі дзікіх жывёл.
У выніку запаведнік стаў адным з найбагацейшых па біяразнастайнасці рэгіёнаў Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна. Тут жывуць 53 віды рэдкіх жывёл, уключаючы паўночнакітайскага леапарда, кабаргу і гарала. Асабліва характэрна з’яўленне чорнага бусла — знікаючага віду птушак, які знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі, а таксама вяртанне кітайскай ай гіганцкай саламандры, якая доўгія гады лічылася тут зніклай.