Тыгр забраў фотапастку анімаліста з Германіі Сашы Фансекі на тэрыторыі Лазоўскага запаведніка ў Прымор’і, паведамляе ТАСС. Расказала БелТА.
Фатограф-анімаліст выкарыстоўвае фотапасткі ўскладненага тыпу, у якіх задзейнічае прафесійныя люстраныя камеры. Гэта дазваляе атрымліваць фатаграфіі выдатнай якасці. «Паводле задумы фатографа, камера пачынае здымаць, калі тыгр заходзіць у логава. Атрымліваюцца такія цікавыя здымкі, якіх не так шмат. Тыгр, можа, і сфатаграфаваўся, але вырашыў на ўсякі выпадак забраць з сабой фотапастку. Звычайна такія гісторыі адбываюцца, калі на абсталяванне трапляе старонні пах па розных прычынах», — растлумачыў генеральны дырэктар АНА «Цэнтр «Амурскі тыгр» Сяргей Арамілеў.
Ён спадзяецца, што флэш-карта са здымкамі не пашкоджаная: тыграм неўласціва грызці што-небудзь цвёрдае — яны робяць гэта толькі ў выпадках крайняй неабходнасці. Камера ж знаходзілася ў ахоўным боксе.