Top.Mail.Ru
1412

У Заслаўі часова абмяжуюць продаж алкаголю

Алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі, піва ў рознічных гандлёвых аб’ектах і ў аб’ектах грамадскага харчавання горада нельга будзе набыць 20 верасня. Часовае абмежаванне ўводзіцца згодна з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта № 10328 ад 01.09.2025 г. Аднак у дакуменце ёсць выключэнне, паведамляе «Прысталічча».



У гэты дзень рэалізоўваць алкагольныя і слабаалкагольныя напіткі, піва ў разліў будуць у аб’ектах, устаноўленых у месцах правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2025», аднак толькі з 16:00.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю