Top.Mail.Ru

У журналістаў і назіральнікаў адзначаецца высокая цікавасць да выбарчай кампаніі

Цікавасць да выбарчай кампаніі ў Беларусі ў журналістаў і назіральнікаў дастаткова высокая, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае БелТА.


«Па ўчарашнім дню працэнт яўкі выбаршчыкаў дастаткова высокі — 35,99%. Сённяшні дзень пакажа канчатковы працэнт яўкі па датэрміновым галасаванні. Заўтра, у асноўны дзень галасавання, участкі будуць працаваць з 08:00 да 20:00. Інфармацыйны цэнтр ЦВК ужо пачаў працаваць. Цікавасць да кампаніі дастаткова высокая. Акрэдытавана ўжо больш за 800 журналістаў, у тым ліку больш за 300 замежных. Да гэтага дадайце 486 міжнародных назіральнікаў. Самая вялікая па колькасці місія — прадстаўнікі СНД. Яны таксама маюць права прысутнічаць у гэтым цэнтры, атрымліваць аб’ектыўную, актуальную інфармацыю на пэўны час», — адзначыў Ігар Карпенка.

26 студзеня з цэнтра будуць трансліравацца даныя аб ходзе галасавання (у 11:00, 13:00, 15:00, 17:00, 19:00, 21:00) з уключэннямі з рэгіёнаў (па асобным плане) і Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі. «Дзесьці ў 02:30 у ноч з 26 на 27-е мы дадзім папярэднія вынікі па выбарах Прэзідэнта. А больш падрабязна аб папярэдніх выніках мы раскажам у 11:00 27 студзеня. 27 студзеня таксама адбудуцца прэс-канферэнцыі місій назіральнікаў СНД, ШАС і індывідуальных экспертаў і кіраўнікоў цэнтральных выбарчых органаў, якія прыехалі назіраць за выбарамі», — дапоўніў кіраўнік ЦВК.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. З 21 па 25 студзеня праходзіць датэрміновае галасаванне. У гэты перыяд участковыя камісіі працуюць з 12:00 да 19:00 без перапынку. 26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 08:00 да 20:00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю