Top.Mail.Ru

У ЗША пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт, ёсць пацярпелыя

Самалёт, на борце якога знаходзіліся да 20 чалавек, разбіўся ў акрузе Кофі, штат Тэнэсі (ЗША). Пра гэта паведамляе БелТА.



Некаторыя з пасажыраў, якія знаходзіліся ў самалёце, былі дастаўлены ў найбліжэйшыя бальніцы на верталётах, удакладнілі ў праваахоўных органах. Двое пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане. 

На месцы здарэння працуе паліцыя і ратавальнікі. Мясцовыя ўлады звярнуліся з просьбай да жыхароў найбліжэйшых дамоў не набліжацца да месца інцыдэнту, каб даць магчымасць аварыйным брыгадам працаваць. 

Паводле папярэдніх звестак, у момант крушэння ў салоне знаходзілася ад 16 да 20 чалавек. Інфармацыя аб дакладнай колькасці пацярпелых і магчымых ахвярах ўдакладняецца. Прычыны крушэння на дадзены момант невядомыя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю