Манетны двор ЗША выпусціць першую ў сваёй найноўшай гісторыі манету някруглай формы «Звон свободы — Колокол свободы» ў гонар 250-годдзя незалежнасці. Пра гэта паведамляецца на сайце манетнага двара ЗША.
На адным баку манеты намаляваны звон з расколінай і надпісамі LIBERTY («Свабода») І IN GOD WE TRUST («на Бога спадзяёмся»), а таксама датамі 1776 — 2026. На адваротным баку намаляваны будынак на плошчы Незалежнасці ў Філадэльфіі, дзе ў 1776 годзе была прынятая Дэкларацыя аб незалежнасці ЗША і першапачаткова знаходзіўся Звон свабоды, на фоне святочнага феерверка, і надпіс UNITED STATES of AMERICA («Злучаныя Штаты Амерыкі») і дэвіз на лацінскай E PLURIBUS UNUM («З многіх — адзінае»). На дужцы звана пазначаны намінал, вага і проба золата. Манета выпушчаная абмежаваным тыражом.
Адной з найстарэйшых традыцый ЗША з’яўляецца чаканка памятных манет. У 1986 годзе была выпушчаная манета, прысвечаная статуі Свабоды. Яна разышлася рэкордным тыражом амаль у 15,5 млн асобнікаў, стаўшы самай папулярнай у гісторыі. Высокім попытам таксама карысталіся і іншыя манеты, выпушчаныя да 250-годдзя Джорджа Вашынгтона, Алімпіяды-1984 у Лос-Анджэлесе і двухсотгоддзя Канстытуцыі ЗША.