Top.Mail.Ru
73

У ЗША забаранілі продаж роўтараў замежнай вытворчасці з-за боязі шпіянажу і кібератак

Урад ЗША забараніў продаж у краіне інтэрнэт-маршрутызатараў замежнай вытворчасці з меркаванняў нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.


У заяве федэральнай камісіі па сувязі ЗША (FCC) гаворыцца:

— Зламыснікі выкарыстоўвалі ўразлівасці ў сістэме бяспекі маршрутызатараў замежнай вытворчасці для нападаў на амерыканскія дамашнія гаспадаркі, шпіянажу і крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці.

Паведамляецца, што замежныя роўтары былі задзейнічаны ў кібератаках на крытычную інфраструктуру.

У FCC дадалі, што забарона распаўсюджваецца толькі на новыя роўтары, гэта значыць амерыканцы могуць працягваць карыстацца раней набытымі прыладамі. Новыя маршрутызатары, вырабленыя па-за ЗША, павінны быць ухвалены камісіяй перад імпартам і продажам на тэрыторыі краіны. Каб атрымаць дазвол, кампанія-вытворца павінна падаць FCC звесткі аб замежным уплыве і інвестарах з-за мяжы.

Дарэчы, у канцы снежня 2025 года ў ЗША забаранілі імпарт і продаж беспілотнікаў замежнай вытворчасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю