У ЗША ўзброены мужчына ўварваўся на вяселле і адкрыў агонь, адзін чалавек загінуў, паведамляе БелТА.
Вяселле, куды ўварваўся звар’яцелы ўзброены чалавек, праходзіла ў загарадным клубе ў штаце Нью-Хэмпшыр. У выніку стральбы адзін чалавек загінуў, адзін з агнястрэльным раненнем дастаўлены ў бальніцу, яшчэ як мінімум шэсць чалавек шпіталізаваныя з траўмамі, атрыманымі ў выніку беспарадку пасля здарэння.
Нападнік затрыманы паліцыяй, яго матывы высвятляюцца.