Удасканалены парадак кансервацыі дзяржаўнай маёмасці. Больш падрабязна аб змяненнях расказалі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Урадам Беларусі прынята пастанова № 347 ад 8 ліпеня 2026 года, якой карэкціруюцца правілы кансервацыі маёмасці, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў ад 28 ліпеня 2021 года № 431. Новаўвядзенні накіраваны на комплекснае прававое рэгуляванне і ўлічваюць аналіз практыкі прымянення дзеючага парадку.
У камітэце падрабязней расказалі аб змяненнях. «Цяпер балансатрымальнікі абавязаны накіроўваць паведамленні мясцовым органам улады ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента. Вусныя паведамленні з 11 кастрычніка 2026 года будуць лічыцца парушэннем. Адрасаты паведамленняў канкрэтызаваны — гэта раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты (акрамя Мінска), а таксама мясцовыя адміністрацыі раёнаў у сталіцы. Таксама змяненні закранулі транспартныя сродкі — юрыдычныя асобы абавязаны падаваць у падатковыя органы звесткі аб прабегу на дату кансервацыі і месцы захоўвання закансерваванага транспарту», — растлумачылі спецыялісты.
Таксама для аб’ектаў магістральнага нафтаправода не будзе ўстанаўлівацца канчатковы тэрмін кансервацыі. Агульны парадак не распаўсюджваецца на аб’екты ў аператыўным кіраванні Дзяржпагранкамітэта і МНС. Для іх прымяняецца асаблівая сістэма кансервацыі без інфармавання дзяржорганаў.
Акрамя таго, удакладнены тэрміны, падставы і тэрміны кансервацыі, а таксама скасоўваюцца камісіі па кансервацыі.
Дакумент уступае ў сілу з 11 кастрычніка 2026 года.