«У выступленні кіраўніка дзяржавы былі расстаўлены ўсе акцэнты, дадзены дакладныя фармулёўкі і напрамкі для далейшага развіцця. Хачу адзначыць, што Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на дасягненні якасці нашай, айчыннай прадукцыі праз інструменты беражлівага менеджменту, менеджменту якасці прадукцыі, стварэння канкурэнтнага асяроддзя. Пастаўка нашай прадукцыі ўжо безбар’ерная на мноства знешніх рынкаў. На сённяшні дзень такіх ужо больш за 160».
«Для таго, каб паспяхова на іх канкурыраваць, каб наша прадукцыя і ў далейшым безбар’ерна паступала на рынкі іншых краін, трэба забяспечваць выключную іх якасць. У гэтым дапаможа ў тым лiку i далейшае правядзенне стандартызацыі. Неабходна, каб якасць беларускай прадукцыі, як брэнд нашай дзяржавы, пастаянна ўдасканальвалася і развівалася, выклікала ў спажыўцоў выключна давер і станоўчыя эмоцыі».
Аміна НАЗАРАВА
Фота: Лізавета ГОЛАД