Удзельнік УНС, Герой Беларусі, касманаўт Марына Васілеўская на палях другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу адзначыла, што вагу мела кожнае слова ў Пасланні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Парламенту.
«Пільная ўвага была прыкаваная, — дадала ўдзельнік УНС. — Таму што, вядома, Усебеларускі народны сход — важная падзея для нашай краіны. Мы ўважліва слухалі прамову Прэзідэнта. Усе ключавыя пытанні і задачы, якія былі пастаўлены перад Усебеларускім народным сходам, адназначна будуць прыняты ў дзеянне і рэалізаваны».
Марына Васілеўская дадала, што Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку, якая была прынятая сёння, вельмі важная для кожнага беларуса.
«Я працую ў грамадскай арганізацыі „Беларускі фонд міру“, і сацыяльная сфера для нас, безумоўна, вельмі важная, бо яна ўплывае на якасць жыцця нашых грамадзян», — лічыць яна.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД