На палях VII Усебеларускага народнага сходу ўдзельнік УНС, рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская прызналася, што ёй асабліва запомніліся словы Прэзідэнта ў Пасланні да беларускага народа і Парламента аб неабходнасці кожнаму беларусу на сваім працоўным месцы рабіць усё магчымае на карысць роднай краіны.
«Ад кожнага з нас залежыць тое, якой будзе наша краіна, якой будзе наш дом, як будзем жыць далей», — канстатавала Наталля Карчэўская.
Рэктар БДУКМ таксама асаблівую ўвагу звярнула на Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку.
«Для мяне як для жанчыны і будучай бабулі вельмі важна, што дэмаграфічная бяспека знаходзіцца на кантролі. Я таксама з’яўляюся кіраўніком ВНУ. Мне б хацелася, каб сем’і ствараліся як мага раней. На мой погляд, шлюбы, якія нараджаюцца ў студэнцтве, самыя моцныя», — падзялілася меркаваннем удзельнік УНС.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота Лізаветы ГОЛАД