«Перш за ўсё адзначу: Прэзідэнт сказаў, каб праграма адрознівалася ад папярэдніх і была максімальна зразумелай, — і гэта было зроблена. У працэсе былі ўдакладнены падыходы, зменена колькасць прыярытэтаў. Мэта паляпшэння якасці жыцця, напрыклад, прадстаўлена не толькі ў выглядзе працэнтаў, паказчыкаў і каэфіцыентаў, а захаванне статусу нашай краіны як сацыяльна арыентаванай дзяржавы ў праграме прадстаўлена канкрэтнай колькасцю школ, спартыўных аб’ектаў, устаноў культуры — усё пралічана, уся матэматыка дадзена».
«Гэта праграма дзеянняў. Праграма, якая сапраўды закліканая сур’ёзна палепшыць якасць жыцця беларусаў, у тым ліку за кошт павышэння прадукцыйнасці працы. Гэта тэма закраналася і ў першы дзень Усебеларускага народнага сходу».
«Дарэчы, адно з самых праблемных пытанняў для многіх краін зараз — эканамічны рост. У выніку геапалітычных змен яго тэмпы запавольваюцца ва ўсім свеце. Таму наша задача — ісці наперад. Хаця б на працэнт, два працэнты апярэджваць сусветныя паказчыкі і рабіць гэта нягледзячы на санкцыі. Такіх цяжкіх умоў няма ў многіх іншых краінах, але, як падкрэсліў Прэзідэнт, гэтыя санкцыі таксама нас умацоўваюць, робяць эканоміку больш жыццяздольнай і канкурэнтаздольнай».
Аміна НАЗАРАВА
Фота: Лізавета ГОЛАД